Для ажыццяўлення нагляду і догляду дзяцей у пазаўрочны час, з мэтай сацыяльнай абароны навучэнцаў і забеспячэння ўмоў для правядзення з імі пазаўрочнай дзейнасці з пачатку навучальнага года функцыянуе 1 група падоўжанага дня для навучэнцаў 1-4 класаў, асноўнымі задачамі якіх з'яўляецца:
- арганізацыя знаходжання навучэнцаў у агульнаадукацыйнай установе пры адсутнасці ўмоў для своечасовай арганізацыі самападрыхтоўкі ў хатніх умовах з-за занятасці бацькоў;
- стварэнне аптымальных умоў для арганізацыі развіцця творчых здольнасцей дзіцяці пры немагчымасці арганізацыі кантролю з боку бацькоў навучэнцаў;
- арганізацыя знаходжання навучэнцаў агульнаадукацыйнай установы для актыўнага ўдзелу іх у пазаўрочнай і пазакласнай рабоце.
Камплектаванне групы падоўжанага дня ажыццяўляецца на падставе заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў).
Рэжым групы падоўжанага дня
11.50 - 12.00 |
Прыём навучэнцаў у групу падоўжанага дня. Індывідуальныя гутаркі з навучэнцамі. Кансультацыі з настаўнікамі пачатковых класаў |
12.00 - 12.15 |
Гігіенічныя працэдуры. Абед |
12.15 - 13.00 |
Свабодная гульнёвая дзейнасць на адкрытым паветры |
13.00 - 15.00 |
Падрыхтоўка да сну. Дзённы сон. Гігіенічныя працэдуры (вучні 1 класа) Самападрыхтоўка (вучні 2-4 класаў) |
15.00 - 15.15 |
Падвячорак. Гігіенічныя працэдуры |
15.15 - 16.00 |
Агульнаразвіццёвы занятак у памяшканні |
16.00 - 16.45 |
Спартыўная гадзіна |
16.45 - 17.15 |
Агульнаразвіццёвы занятак на адкрытым паветры |
17.15 - 17.50 |
Занятак па інтарэсах |
17.50 - 18.00 |
Адыход навучэнцаў дадому |