Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Мэта і задачы музея, асноўныя функцыі і накірункі работы

Дата: 2 апреля в 08:21, Обновлено 2 апреля в 08:22

 Мэта: вывучэнне і асэнсаванне гісторыі і культуры краіны, развіццё інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцей навучэнцаў, выхаванне ў іх нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне іх да нацыянальнай і агульначалавечай культуры.

 

 Музей выконвае наступныя задачы:

  • ствараць ўмовы для грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў;
  • удзельнічаць ва ўдасканаленні вучэбна-выхаваўчай работы і развіваць матывацыю навучэнцаў да пазнання гісторыі і культуры сваёй краіны;
  • далучаць маладое пакаленне да вывучэння набыткаў багатай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны нашага народа, акцэнтуючы ўвагу на фактах, якія закліканы спрыяць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў;
  • выхоўваць беражлівыя і паважлівыя адносіны да ўсяго лепшага, створанага землякамі, іх мовы, фальклорных, мясцовых прыродных багаццяў, вынікаў штодзённай працы;
  • вучыць збіраць і сістэматызаваць мясцовы матэрыял;
  • выхоўваць інтарэс да нацыянальнай культуры праз ажыццяўленне культурна-асветніцкай работы сярод навучэнцаў, бацькоў, насельніцтва;
  • спрыяць фарміраванню маральна-эстэтычных поглядаў навучэнцаў, лагічнага мыслення, эрудыцыі, узбагачэнню слоўнікаваага запасу і агульнай моўнай культуры.

Асноўныя функцыі музея:

  • камплектаванне, арганізацыя ўліку і захаванне музейных  прадметаў, забеспячэнне іх цэласнасці; 
  • забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурных каштоўнасцяў роднага краю;
  • выкарыстанне музейных прадметаў і музейных калекцый у адукацыйным працэсе;
  • арганізацыя пошукава-даследчай дзейнасці на аснове музейных калекцый, архіўных,  бібліятэчных і іншых матэрыялаў з мэтай ўсебаковага вывучэння гісторыі, культуры і прыроды свайго рэгіёну;
  • арганізацыя культурна-асветніцкай і грамадска-карыснай дзейнасці сярод навучэнцаў i iх законных прадстаўнiкоў, грамадскасці;
  • праектаванне і стварэнне музейных экспазіцый і выстаў;
  • рэстаўрацыя і кансервацыя музейных прадметаў; 
  • падрыхтоўка і выданне каталогаў музейных калекцый, іншай друкаванай і сувенірнай прадукцыі.

                                   

                                      Накірункі  работы музея:

  1. Навукова-даследчая і праектная дзейнасць

                  Якія тэмы будуць вывучаны і распрацаваны ў бягучым навучальным годзе.

 

  2. Экспазіцыйная работа

                 Якія часовыя і  пастаянныя выставы будуць падрыхтаваны.

 

   3. Фондавая работа

                Афармленне афіцыйнай і ўліковай дакументацыі;

                забеспячэнне  ўмоў для захоўвання музейных экспанатаў;

                рэстаўрацыя музейных экспанатаў;

                папаўненне фондаў новымі экспанатамі;

                вывучэнне, даследаванне і апісанне экспанатаў;

                нанясенне на музейныя прадметы ўліковых абазначэнняў.

 

  4. Экскурсійная дзейнасць

               Складанне або дапаўненне аглядных і тэматычных лекцый;

               сістэматызацыя экскурсійных матэрыялаў;

               распрацоўка экскурсійных тэм і зместу экскурсій;

               падрыхтоўка  экскурсаводаў;

               правядзенне экскурсій.

 

   5. Выдавецкая дзейнасць

               Складанне буклета з мэтай папулярызацыі школьнага  музея;

               публікацыя матэрыялаў у сродках масавай інфармацыі;

              афармленне матэрыялаў аб праведзеных мерапрыемствах.      

 

  6. Культурна-асветніцкая і грамадска-карысная дзейнасць

               падрыхтоўка мерапрыемстваў культурна-асветніцкага характару;

               правядзенне народных свят;

 

   7. Пошукава-збіральніцкая работа

                 Удзелу школьнікаў і педагогаў у турысцка-краязнаўчых экспедыцыях з 

                 мэтай пошуку і збору музейных матэрыялаў у асенне-зімовыя і вяснова-

                 летнія канікулы;

                 якія музейныя прадметы мяркуецца адшукаць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.