Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Гісторыя развіцця музея

Дата: 30 октября 2016 в 11:44, Обновлено 25 февраля в 20:27

 “Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына…”

    Я. Купала

Школьны этнаграфічны музей “Спадчына” вядзе сваю гісторыю з  1989 года, калі вучні школы разам з іх настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Маркавец Лідзіяй Аляксееўнай падрыхтавалі і правялі першыя “Вячоркі”.                                              

Са слоў Маркавец Л.А.: “Вельмі спадабаліся дзецям і дарослым беларускія народныя песні, танцы, жарты. Да “Вячорак” падрыхтавалі і аформілі выставу работ народных умельцаў. Вока наведвальнікаў прываблівалі саматканыя посцілкі, абрусы,  дываны, сурвэткі. Прысутнічалі вырабы з дрэва, гліны, саломы. Вось з гэтай выставы і пачаў стварацца музей.Частка прадметаў  засталася ў кабінеце беларускай мовы і з

цягам часу кабінет прадаўжаў папаўняцца. З’яўляліся ручнікі, старажытныя  прылады працы, адзенне. Удалыя знаходкі акрылялі вучняў і настаўнікаў.”

На педагагічным савеце школы ў 1990 годзе было абмеркавана пытанне аб стварэнні этнаграфічнага музея. Рашылі размясціць яго ў сялянскай хаце.У час вясенніх канікулаў сіламі настаўнікаў і вучняў старэйшых класаў быў пастаўлены зруб пад музей. Аднак, на гэтым справа спынілася: не хапала лесаматэрыялаў, каб дабудаваць хату. Але выйсце знайшлі. Пад музей адвялі частку вестыбюля на другім паверсе школы.

У 1992 годзе музей налічваў 157 экспанатаў. Яны былі класіфікаваны, упарадкаваны.

Першыя экскуріі праводзіліся па тэмах: “Знаёмства з традыцыямі нашых продкаў”, “Адчынім “вечка” куфра”, “Як пралі і ткалі жанчыны ў даўніну”.  і г. д.

Вялікі ўклад у работу музея ўнесла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Васілевіч Ніна Аляксандраўна. Яна ўзначальвала яго з 1998 года. Музей паступова станавіўся цэнтрам духоўнай культуры школы, месцам наведвання яго настаўнікамі і вучнямі, бацькамі і былымі выпускнікамі. 

Ніна Аляксандраўна разам з тагачасным дырэктарам школы Малько Вячаславам Аляксандравічам працягвалі арыентыр школы на выхаванне маладога пакалення ў традыцыях нацыянальнага адраджэння.

2007 года кіраўніцтва школьным этнаграфічным музеем “Спадчына” узначальвала настаўніца пачатковых класаў Асіповіч Людміла Леанідаўна. Дзякуючы яе ініцыятыўнасці і энэргічнасці быў дабудаваны зруб. Выразалі вокны, уставілі дзверы, зрабілі печ, і школьны музей справіў навасёлы. Хата з чатырма вокнамі, чатырохсценак, як у нас кажуць. Гэта значыць няма трысцена, які дабудоўваўся да зруба. Высокі стромкі дах і моцная падмуроўка – сімвал імкнення да прыгажосці і адкрытай душы беларускага селяніна.

З той пары музей стаў нечым большым, чым проста музей нашай школы. З’яўляючыся яе візітнай карткай, ён заахвочвае, натхняе, дае штуршок для новых ідэй, акрыляе новымі задумамі.  

Самсановіч Аксана Іванаўна, настаўніца пачатковых класаў, з’яўляючыся кіраўніком музея з 2019 года і актывізуючы работу музея, працягвае традыцыі далучэння маладога пакалення да вывучэння набыткаў багатай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны нашага народа.

Музей з’яўляецца асновай  адраджэння беларускай мовы і літаратуры, духоўнай крыніцай, з якой чэрпаюць сілы і натхненне навучэнцы школы, педагогі і наведвальнікі музея.

                         Я плюс Я – сям’я.

                         Сям’я плюс сям’я – род.

                         Род плюс род – народ.

                         Народ плюс народ – людзі Зямлі.

Хай гэта карусель будзе вечнай, як вечным будзе наш музей!

Дзейнасць музея установы адукацыі арганізуецца згодна гадавому плану работы у адпаведнасці з наступнымі накірункамі:

- экспазіцыйная дзейнасць;

- экскурсійная дзейнасць;

- культурна-асветніцкая і культурна-адукацыйная дзейнасць;

- фондавая работа;

- выдавецкая дзейнасць;

- даследчая дзейнасць.

    

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.